МІНСК, 20 жні - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова паспяхова пачала выступленне ў кваліфікацыі US Open.
Беларуска, якая на дадзены момант займае 185-ы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), у трох сэтах абыграла французскую спартсменку Джэсіку Паншэ (199 WTA) - 6:2, 2:6, 6:2.
Далей беларуску чакае паядынак з кітаянкай Сінь Ю Ван (167 WTA).
У асноўнай сетцы Адкрытага чэмпіянату ЗША - апошняга ў гэтым годзе турніру серыі "Вялікага шлема" - з беларусак згуляюць Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.
Турнір з прызавым фондам 57 мільёнаў долараў пройдзе ў пройдзе ў Нью-Ёрку з 26 жніўня па 7 верасня.