Фотафакт: выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску

Некаторыя матэрыялы прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню, у тым ліку, рэчы з сямейнага архіву.
Sputnik
Унікальная выстава да стагоддзя са дня смерці грамадскага і навуковага дзеяча Івана Луцкевіча адкрылася напярэдадні ў Мінску. Упершыню убачыць экспанаты, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітага чалавека можна ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы.
Выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
У аснове экспазіцыі – матэрыялы з беларускіх і літоўскіх музеяў, у тым ліку рэчы з сямейнага архіву.
Выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
Іван Луцкевіч – грамадскі і навуковы дзеяч, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Літвы, некаторы час жыў у Мінску. Збіраў знакамітыя слуцкія паясы і іншыя рарытэты. Менавіта яго калекцыя стала падмуркам для стварэння Беларускага музея, якім займаўся брат Антон.
Выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
Дзякуючы дзейнасці гэтага музея стала магчымым захаваць рукапісы твораў Янкі Купалы "Паўлінка", "Сон накургане", "Шляхам жыцця", іх таксама можна ўбачыць на экспазіцыі.
Выстава памяці Івана Луцкевіча адкрылася ў Мінску
Браты Луцкевічы ўвогуле адыгралі знакавую ролю ў жыцці Янкі Купалы, на працягу доўгіх гадоў яны падтрымлівалі прыязныя кантакты, таму адкрыццё выставы ў Купалаўскім музеі можна лічыць сімвалічным.