Ён сказаў "Паехалі!": Робат "Фёдар" упершыню паляцеў у космас

Расійскі антрапаморфны робат "Фёдар" падчас старту ракеты "Саюз-2.1а" паўтарыў знакамітую гагарынскую фразу, з якой калісьці пачаўся першы ў свеце палёт чалавека ў космас.
Sputnik

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Расія ўпершыню запусціла ў космас чалавекападобнага робата "Фёдара", ён стартаваў у караблі "Саюз МС-14" на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмадрома Байканур, сайт Раскосмаса вёў прамую трансляцыю запуску.

Першы палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі антрапаморфны робат пачаў з гагарынскага "Паехалі!".

Падчас запуску робат "Фёдар" вёў рэпартаж, падрабязна распавядаючы пра перагрузкі, якія адчуваў. Ён прызнаўся, што ўсе перагрузкі падчас вывядзення карабля на арбіту былі штатнымі. На развітанне робат сказаў: "Да сустрэчы на Міжнароднай касмічнай станцыі".

Ён сказаў "Паехалі!": Робат "Фёдар" упершыню паляцеў у космас

Антрапаморфны робат "Фёдар" адправіўся да МКС на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмічным караблём "Саюз МС-14". Яна стартавала з касмадрома Байканур у чацвер у 06:38 паводле мінскага часу. Гэта першы больш чым за 30 гадоў пуск пілатуемага карабля без экіпажа.

Вяртанне "Фёдара" плануецца 7 верасня.