На пляцоўцы "Беларусьфільма" здымаюць расійскі серыял "Угрум-рака"

Фільм стане сучаснай інтэрпрытацыяй знакамітай савецкай класікі.
Sputnik

МІНСК, 23 жні - Sputnik. Здымкі серыяла "Угрум-рака" праходзяць на натурнай пляцоўцы "Беларусьфільма" ў Смалявічах, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнай кінастудыі.

Расійская кінакампанія "Рускі праект" Дзяніса Еўсцягнеева разам з беларускім прадзюсарам Сяргеем Зыгмантовічам пачала здымкі яшчэ 12 жніўня.

На пляцоўцы працуе рэжысёр Юрый Мароз разам з расійскімі акцёрамі Аляксандрам Балуевым, Раманам Мадзянавым, Юліяй Персільд і Станіславам Дужнікавым.

Для здымак расійская каманда арэндуе касцюмы і рэквізіт на "Беларусьфільме". Гэта не першы вопыт удзелу кінастудыі ў такім супрацоўніцтве. Для здымак нашумелага серыяла "Чарнобыль" HBO таксама выкарыстоўваліся касцюмы і рэчы са сховішчаў нацыянальнай кінастудыі.

Чатырохсерыйны тэлевізійны мастацкі тэлефільм выйшаў на экраны ў 1968 годзе. Новая стужка стане сучаснай інтэрпрэтацыяй савецкай класікі.

Чытайце таксама: