МІНСК, 27 жні - Sputnik. Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў беларуска Марына Арзамасава часова адхіленая ад спаборніцтваў па падазрэнні ў допінгу, паведамляецца на сайце Незалежнага органа па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы (AIU).
У допінг-спробе 31-гадовай лёгкаатлеткі выяўлена забароненае рэчыва LGD-4033 - адзін з селектыўных мадулятараў андрагенных рэцэптараў.
Беларуска выйграла золата ЧС у Пекіне ў 2015 годзе, годам раней яна стала першай на чэмпіянаце Еўропы ў Цюрыху.
Год таму спартсменка ў другі раз стала мамай. У гэтым годзе яна аднавіла кар'еру і стала прызёрам II Еўрапейскіх гульняў.
Раней стала вядома, што Арзамасава прапусціць лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША, які пройдзе ў Мінску 9-10 верасня.