МІНСК, 27 жні - Sputnik. Факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі прадставілі сёння ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай бібліятэкі.
Падмуркам для стварэння ўнікальнага факсімілія стаў экземпляр, што зараз знаходзіцца ў Торуньскім універсітэце і першапачаткова належаў аднаму з нашчадкаў Мікалая Радзівіла Чорнага, які і паспрыяў выданню кнігі 4 верасня 1563 года.
Факсімільнае выданне важыць 15 кілаграмаў і налічвае каля 1500 старонак – гэта самая вялікая кніга ў гісторыі айчыннага друку. Праект прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста, якое горад святкуе ў гэтым годзе.
Памер, папера і рукапісныя подпісы ўзноўленыя вельмі дакладна, нават пераплёт выкананы па старажытных тэхналогіях. У самым дарагім выкананні кошт факсімілія можа дасягаць 3500 беларускіх рублёў. Арыгінальная Брэсцкая Біблія вельмі дорага каштавала і ў свае часы, і была аднім з галоўных прадметаў, які перадавалі ў спадчыну.
Зараз падрыхтавана 11 экземпляраў, кнігі адправяцца ў Брэст. Дакладнай інфармацыі пра тыраж няма, выданні будуць друкаваць па замове.