Паэт, палітык, дыпламат: сёння нарадзіўся Генадзь Бураўкін

Акрамя творчасці, Генадзь Бураўкін актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю і займаў шмат важных дзяржаўных пасад.
Sputnik
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Паэт, журналіст, дзяржаўны дзеяч Генадзь Мікалаевіч Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, сёння яму магло бы споўніцца 83 гады.
Дзяцінства Бураўкіна супала з пачаткам вайны, якую ён перажыў у акупаваным Полацку, куды яго сям'я з'ехала з родных Расонаў, атрымаў там сярэднюю адукацю, а потым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі, і скончыў яго ў 1959 годзе. 
Дакладная паэзія жыцця Пімена Панчанкі: "…Людзей ратуе толькі чалавечнасць"
Пісаць вершы Генадзь Бураўкін пачаў яшчэ ў школе, і некаторыя з іх нават былі надрукаваныя ў раённай газеце. Першы яго зборнік пад назвай "Майская просінь" выйшаў у 1960 годзе.
Пасля сканчэння ўніверсітэта Бураўкін працаваў стыль-радактарам часопіса "Камуніст Беларусі", пасля — намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і Мастацтва", а таксама — карэспандэнтам газеты "Праўда" па Беларусі. Другі яго зборнік, "З любоўю і нянавісцю зямною", выйшаў у 1963 годзе, і ў наступныя 25 гадоў кнігі выдаваліся рэгулярна: выйшла больша за дзесяць зборнікаў вершаў, сярод якіх "Жніво", "Гняздо для птушынай радасці", дзіцячы "Тры казкі пра Зая" і іншыя.
Шмат твораў Бураўкіна пакладзены на музыку знакамітымі беларускімі кампазітарамі, такімі як Ігар Лучанок і Эдуард Ханок. Генадзь Бураўкін быў першым, хто напісаў кнігу ўспамінаў пра іншага выбітнага прадстаўніка беларускай літаратуры – Васіля Быкава.
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Паслужны спіс Генадзя Бураўкіна налічвае вялікую колькасць важных дзяржаўных пасад: ён працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990), дыпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990), з'яўляўся пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН (1990 – 1993), потым — намеснікам міністра культуры і друку. Быў Бураўкін і старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, сустаршынёй усебеларускага з’езду за Незалежнасць, членам Беларускага ПЭН-Цэнтру і Рады беларускай інтэлігенцыі.
Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця 30 мая 2014 года ва ўзросце 77 гадоў і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Чытайце таксама: