https://bel.sputnik.by/20190828/genadz-buraukin-biyagrafiya-vershy-1037238979.html
Паэт, палітык, дыпламат: сёння нарадзіўся Генадзь Бураўкін
Паэт, палітык, дыпламат: сёння нарадзіўся Генадзь Бураўкін
Sputnik Беларусь
Акрамя творчасці, Генадзь Бураўкін актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю і займаў шмат важных дзяржаўных пасад. 28.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-28T10:24+0300
2019-08-28T10:24+0300
2019-08-28T09:02+0300
асоба
культура
беларусь
генадзь бураўкін
біяграфія
вершы
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103732/28/1037322865_0:303:4161:2655_1920x0_80_0_0_def0764a0bdb2f48cf66d1c766994ebd.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Паэт, журналіст, дзяржаўны дзеяч Генадзь Мікалаевіч Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, сёння яму магло бы споўніцца 83 гады.Дзяцінства Бураўкіна супала з пачаткам вайны, якую ён перажыў у акупаваным Полацку, куды яго сям'я з'ехала з родных Расонаў, атрымаў там сярэднюю адукацю, а потым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі, і скончыў яго ў 1959 годзе. Пісаць вершы Генадзь Бураўкін пачаў яшчэ ў школе, і некаторыя з іх нават былі надрукаваныя ў раённай газеце. Першы яго зборнік пад назвай "Майская просінь" выйшаў у 1960 годзе.Пасля сканчэння ўніверсітэта Бураўкін працаваў стыль-радактарам часопіса "Камуніст Беларусі", пасля — намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і Мастацтва", а таксама — карэспандэнтам газеты "Праўда" па Беларусі. Другі яго зборнік, "З любоўю і нянавісцю зямною", выйшаў у 1963 годзе, і ў наступныя 25 гадоў кнігі выдаваліся рэгулярна: выйшла больша за дзесяць зборнікаў вершаў, сярод якіх "Жніво", "Гняздо для птушынай радасці", дзіцячы "Тры казкі пра Зая" і іншыя.Шмат твораў Бураўкіна пакладзены на музыку знакамітымі беларускімі кампазітарамі, такімі як Ігар Лучанок і Эдуард Ханок. Генадзь Бураўкін быў першым, хто напісаў кнігу ўспамінаў пра іншага выбітнага прадстаўніка беларускай літаратуры – Васіля Быкава. Паслужны спіс Генадзя Бураўкіна налічвае вялікую колькасць важных дзяржаўных пасад: ён працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990), дыпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990), з'яўляўся пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН (1990 – 1993), потым — намеснікам міністра культуры і друку. Быў Бураўкін і старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, сустаршынёй усебеларускага з’езду за Незалежнасць, членам Беларускага ПЭН-Цэнтру і Рады беларускай інтэлігенцыі.Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця 30 мая 2014 года ва ўзросце 77 гадоў і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20240823/pimen-panchanka-biyagrafiya-vershy-1037207139.html
https://bel.sputnik.by/20201103/yakub-kolas-menyu-1036997635.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103732/28/1037322865_0:172:4161:2786_1920x0_80_0_0_d71bac22eeadd38bfac8e6c0469a3f0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
асоба, культура, беларусь, генадзь бураўкін, біяграфія, вершы, ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
асоба, культура, беларусь, генадзь бураўкін, біяграфія, вершы, ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
Паэт, палітык, дыпламат: сёння нарадзіўся Генадзь Бураўкін
Акрамя творчасці, Генадзь Бураўкін актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю і займаў шмат важных дзяржаўных пасад.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Паэт, журналіст, дзяржаўны дзеяч Генадзь Мікалаевіч Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, сёння яму магло бы споўніцца 83 гады.
Дзяцінства Бураўкіна супала з пачаткам вайны, якую ён перажыў у акупаваным Полацку, куды яго сям'я з'ехала з родных Расонаў, атрымаў там сярэднюю адукацю, а потым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі, і скончыў яго ў 1959 годзе.
Пісаць вершы Генадзь Бураўкін пачаў яшчэ ў школе, і некаторыя з іх нават былі надрукаваныя ў раённай газеце. Першы яго зборнік пад назвай "Майская просінь" выйшаў у 1960 годзе.
Пасля сканчэння ўніверсітэта Бураўкін працаваў стыль-радактарам часопіса "Камуніст Беларусі", пасля — намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і Мастацтва", а таксама — карэспандэнтам газеты "Праўда" па Беларусі. Другі яго зборнік, "З любоўю і нянавісцю зямною", выйшаў у 1963 годзе, і ў наступныя 25 гадоў кнігі выдаваліся рэгулярна: выйшла больша за дзесяць зборнікаў вершаў, сярод якіх "Жніво", "Гняздо для птушынай радасці", дзіцячы "Тры казкі пра Зая" і іншыя.
Шмат твораў Бураўкіна пакладзены на музыку знакамітымі беларускімі кампазітарамі, такімі як Ігар Лучанок і Эдуард Ханок. Генадзь Бураўкін быў першым, хто напісаў кнігу ўспамінаў пра іншага выбітнага прадстаўніка беларускай літаратуры – Васіля Быкава.
Паслужны спіс Генадзя Бураўкіна налічвае вялікую колькасць важных дзяржаўных пасад: ён працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990), дыпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990), з'яўляўся пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН (1990 – 1993), потым — намеснікам міністра культуры і друку. Быў Бураўкін і старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, сустаршынёй усебеларускага з’езду за Незалежнасць, членам Беларускага ПЭН-Цэнтру і Рады беларускай інтэлігенцыі.
Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця 30 мая 2014 года ва ўзросце 77 гадоў і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.