Нямецкі дэпутат "змяніла паказанні" па візавым пагадненні з Беларуссю

Раней Барбара Хендрыкс заяўляла аб падпісанні пагаднення ў лютым, аднак пазней памяняла фармулёўку.
Sputnik

МІНСК, 29 жні - Sputnik. Нямецкі парламентарый Барбара Хендрыкс адкарэктавала сваю заяву па перспектывах падпісання "візавага пагаднення" паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.

Візавы рэжым з ЕС для беларусаў спросцяць, але калі - невядома

Група нямецкіх дэпутатаў наведвала Беларусь на мінулым тыдні. Яшчэ знаходзячыся ў Мінску, прадстаўнік дэлегацыі Барбара Хендрыкс заявіла ў сябе ў Facebook пра ўпэўненасць у падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму ў лютым, пасля чаго шматлікія СМІ заявілі аб тым, што гэтае пытанне "зноў адкладаецца".

Зрэшты, пазней Хендрык адрэдагавала свой запіс.

"Мы бачым, што Мінск шукае кантакты з еўрапейскімі краінамі. Таму я ўпэўненая, што запланаванае пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ў будучым лютым уступіць у сілу і будзе напоўнена рэальным зместам", - адзначыла яна.

Нагадаем, пасол Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын раней заяўляла пра тое, што візавае пагадненне будзе падпісана ўжо восенню і ўступіць у сілу да змены візавых правілаў ЕС і павелічэння консульскага збору да 80 еўра.

Беларусь і Еўрасаюз спрабуюць дамовіцца аб спрашчэнні візавага рэжыму апошнія некалькі гадоў. Мяркуецца, што дакумент будзе падпісаны разам з пагадненнем па рэадмісіі.

Чытайце таксама: