Аказваецца, на творчым рахунку гэтай жанчыны былі не толькі вершы, але і навукова-папулярныя тэксты, у якіх яна распавядала аб выкарыстанні пэўных раслін.
Яшчэ ў 1912-1913 гадах Зоська Верас пачала складаць "Батанічны зельнік", у апісаннях выкарыстоўваючы на першым месцы назвы раслін менавіта па-беларуску. Яна паходзіла з сям’і, дзе размаўлялі па-польску, але лічыла, што варта дбаць пра захаванне багацця і чысціні мовы, не дапускаючы знікнення беларускіх назваў.
Вынікам яе навуковых заняткаў батанікай стала з’яўленне "Беларуска-польска-расейка-лацінскага батанічнага слоўніка" ў 1924 годзе ў Вільні ў газеце "Голас Беларуса". Цяпер арыгінал гэтага слоўніка захоўваецца ў Нью-Ёрку. У яго ўвайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу, лагічным працягам якога ў 1934-ым годзе стала брашура "Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні".
Пра такога чалавека як Зоська Верас сёння сказалі б, што яна была генератарам ідэй. Яе энэргіі хапала на навуковую працу, літаратурную, грамадскую, тэатральна-мастацкую дзейнасць. Напрыклад яна запрашала мастакоў да сябе ў сад замалёўваць расліны ў розныя перыяды вегетацыі, збірала і сушыла зёлкі, расфасоўвала ў шкляныя слоічкі. Так яна рабіла экспанаты для аддзела зёлкавых раслін ў школьным музеі вёскі Гудзевічы, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. У гэтым музеі яна прапанавала стварыць залу народнай медыцыны. Адначасова Людвіка Антонаўна займалася стварэннем рэцэптаў зёлкавых збораў. Нягледзячы на сталы ўзрост пісменніца працягвала асветніцкую дзейнасць. Калі яе сябра з Амерыкі даслаў кнігу аб лекавых раслінах, то ў свае 98 гадоў яна нястомна рабіла пераклад гэтай кнігі на беларускую мову.
Веды аб травалячэнні або фітатэрапіі ў народзе не страчаны. На хвалі цікавасці да метадаў лячэння зёлкамі ў розных кутках Беларусі ўзнікаюць музеі і клубы прысвечаныя гэтаму, а на прыватных агародах усё часцей ўзнікаюць "аптэкарскія" градкі.
Сакрэты старой зяляркі: мята
Гатункаў гэтай духмянай расліны не мала і большасці вядома толькі мята перачная, якая расце толькі на падворку. Але гэту духмяную, лекавую расліну можна сустрэць і ў лесе, і ў лузе, і проста на агародзе ў выглядзе злоснага пустазелля. Кожны гатунак мае свой непаўторны водар і смак. Здаўна мяту выкарыстоўваюць як лекі і як цудоўны дадатак у кулінарыі.
Збіраюць мяту, калі расліна толькі пачынае цвісці. Мята моцны антысептык, заспакойваючы, патагонны, спазмалітычны, супрацьсутаргавы і араматычны сродак. Настой з лісця паляпшае страваварэнне, лечыць кашаль, дапамагае пры гепаціце і вадзянцы. Настоем палошчуць хворае горла, зубы. Прымочкамі лекуюць вушы, алергічныя высыпанні, залатуху і рахіт у дзяцей.
Захоўваюць сыравіну ў плотна закрытых слоіках у сухім і цёмным месцы, каб выкарыстоўваць не толькі для лячэння, але і ў кулінарыі.
Боршч з мятай перачнай
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Лёгкі мясны булён запраўляюць накрышанай бульбай, морквай, капустай і таматным соусам. Пасля адварвання амаль да гатовасці, дадаюць натаркаваныя тушаныя буракі, дадаюць сцяблінку мяты, даводзяць да кіпення. Падаюць цёплым, пасыпаюць зелянінай і запраўляюць смятанай.
Мяса нутрыі, тушанае з лісцем мяты
Інгрыдыенты:
Як гатваць:
Мяса нутрыі памыць і нарэзаць, укласці ў гусятніцу, накрыць нарэзанай кольцамі цыбуляй, пятрушкай, морквай, дадаць лісце мяты, уліць 100-150 мл вады, тушыць да гатовасці перыядычна даліваючы ваду.
Чытайце таксама: