МІНСК, 5 вер - Sputnik. Выстава "1939. Пачатак Другой сусветнай вайны" адкрыецца сёння ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.
Арганізавана выстава прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва і НАН Беларусі. Раней падобная выстава была прадэманстравана ў Маскве.
"Экспанаты выставы прадастаўлены міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі. Гэта, у прыватнасці, копіі ўнікальных архіўных дакументаў, якія сведчаць аб прычынах пачатку Другой сусветнай вайны, у тым ліку Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй, вядомага як "пакт Молатава-Рыбентропа", і іншых гістарычных матэрыялаў, - распавялі арганізатары.
Усяго на выставе будуць прадстаўлены 38 фатаграфій і дакументаў.
Экспазіцыя будзе адкрыта ў музеі Вялікай Айчыннай вайны з 5 па 30 верасня.