МІНСК, 5 вер - Sputnik. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнецца ў Беларусі 8 верасня, паведамляе Sputnik.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартуе ўжо 8 верасня. Працягнецца яно месяц - па 7 кастрычніка ўключна.
Стаць кандыдатам можна трыма спосабамі: на з'ездзе ад палітычнай партыі ці працоўнага калектыву колькасцю больш за 300 чалавек альбо шляхам збору подпісаў - тады трэба заручыцца падтрымкай тысячы людзей.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 8 па 17 кастрычніка.
Акрамя таго, з 9 верасня па 8 кастрычніка пройдзе вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі - верхняй палаты парламента. Вылучаць будуць Саветы дэпутатаў і выканаўчыя камітэты на месцах.