Фота

"Сплин", Гедымін, танцы на сталах. Як Ліда гуляла на Lidbeer-2019

Sputnik

Беларуская копія Актобэрфэста - фестываль хмеля, соладу і вады Lidbeer-2019 у пяты раз прайшоў у Лідзе 7 верасня. Як гуляла і гула ў гэты дзень Ліда, распавядае ў фотастужцы карэспандэнт Sputnik Іна Грышук.

Для тых, хто яшчэ не ведае ці не бываў на Lidbeer - гэта такі беларускі Актобэрфэст, які ўжо пяць гадоў праходзіць у Лідзе і збірае дзясяткі тысяч гасцей. Традыцыйна свята сумяшчаюць з днём нараджэння горада, таму горад гуляе з раніцы і да позняга вечара.

Усе цэнтральныя вуліцы Ліды на дзень ператварыліся ў вялікі рэстаран пад адкрытым небам. Хтосьці адпачываў у крытых палатках за столікамі, хтосьці - на палетах, размешчаных на гарадскіх газонах, хтосьці - проста на траве ля сцен Лідскага замка.

Забавы тут маглі знайсці і дарослыя, і дзеці, і людзі старэйшага ўзросту. Тут было прадстаўлена мноства забаўляльных зон, выступалі музыкі, гасцей забаўлялі жывыя скульптуры, працавалі гандлёвыя рады са шматлікімі сувенірамі. У святочны дзень прайшло адкрыццё помніка вялікаму князю Гедыміну, а ў Лідскім замку гасцям свята паказалі вежу Гедыміна, якая да гэтага ні разу не прымала наведвальнікаў. Тут можна было ўбачыць выставу з партрэтамі вялікіх князёў ВКЛ і пабываць у пакоях заснавальніка Лідскага замка Гедыміна.

Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны фестывалю, дзе да позняй ночы праходзіў магутны канцэрт. Хэдлайнерамі ў гэтым годзе сталі Элджэй, культавыя рок-гурты "Сплин" і "Чайф". Пасля заканчэння канцэрта і салюту свята ў горадзе не скончылася. Самыя разгарачаныя госці фестывалю напрыканцы зладзілі гарачыя танцы на сталах пад песні Макса Каржа і гурта "Ленинград".

1 / 11
Гулянні праходзілі на ўсіх цэнтральных вуліцах Ліды, ператварыўшы горад у адну вялікую забаўляльную пляцоўку і рэстаран пад адкрытым небам.
2 / 11
Атмасфера была вясёлай і нязмушанай.
3 / 11
Было шмат ежы, музыкі, забаў, арганізатары наладзілі фотазоны для арыгінальных здымкаў на памяць.
4 / 11
Кожны жадаючы мог пракаціцца на сярэднявечнай ладдзі.
5 / 11
Або палётаць над Лідай на верталёце.
6 / 11
На вуліцах можна было сустрэць сярэднявечных музыкаў, на фота - граюць на колавай ліры.
7 / 11
У сценах Лідскага замка праходзілі рыцарскія баі.
8 / 11
Дзецям прапаноўвалі збіраць пазлы, гуляць у лазертаг, праходзіць розныя квэсты або пастраляць з лука па дзіку.
9 / 11
Госці свята фатаграфаваліся з жывымі скульптурамі.
10 / 11
Увечары народ пацягнуўся да галоўнай сцэны.
11 / 11
Лідэр "Чайфа" Уладзімір Шахрын прызнаўся са сцэны, што здзіўлены размахам беларускага Актобэрфэста ў Лідзе.