Выстава фатографа савецкай і культурнай палітычнай эліты Маісея Напельбаўма напярэдадні адкрылася ў Мінску. Убачыць унікальныя фотаздымкі знакамітых дзеячоў культуры, навукі і палітыкі мінулага стагоддзя можна з 13 верасня па 15 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі.
На рахунка Напельбаўма – партрэты самых знакамітых гістарычных асоб – Ахматавай, Блока, Горкага, Дзяржынскага, Ясеніна, Пляханава, Пастэрнака, Меерхольда, Свярдлова і Будзёнага. Калі ў 1918 годзе бальшавікам спатрэбілася зрабіць партрэт Леніна, заказ атрымаў менавіта Напельбаўм. Гэтую фотаработу пасля ўбачыў увесь свет.
На выставе прадстаўлена і камера, якой быў зроблены гістарычны фотаздымак.
Гэтага аўтара лічаць пачынальнікам фотапартрэта: ён стварыў уласную тэхніку выканання фатаграфіі і эксперыментаваў са святлом, што ў тыя часы лічылася сапраўднай рэвалюцыяй.
Знакаміты фатограф нарадзіўся ў Мінску і тут жа адчыніў сваю першую фотастудыю, але працаваў не толькі ў беларускай сталіцы, падарожнічаў па ўсім свеце. У 1935 годзе ён атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста рэспублікі, што было ўнікальным выпадкам ў гісторыі савецкай фатаграфіі.