Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

Падчас святкавання дня горада ў цэнтры беларускай сталіцы можна было сустрэць як рыцара, так і партызана, і падсілкавацца салдацкай кашай або прыгатаванай на агні ежай старажытных мінчан.
Sputnik

Свята ў гонар Дня горада Мінска на выхадных праходзіць ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы, але, зразумела, самыя цікавыя і маштабныя падзеі адбываліся ў самым цэнтры. Учора на Нямізе прайшлі сапраўдныя рыцарскія баі, а побач можна было сустрэць рэканструктараў у форме Другой сусветнай вайны, якія дэманстравалі не толькі зброю, але і тэхніку тых часоў.

Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

Нават дождж не сапсаваў выдатнага настрою: можна было перачакаць яго ў намётах або ўвогуле прасякнуцца духам эпохі і не звяртаць увагі на нязручнасці надвор'я - бо гэта, сапраўды, дробязі ў параўнанні з тым, што адбывалася побач са Свіслаччу. 

Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

Убачыць, як жылі нашы продкі ў глыбокай старажытнасці, а таксама зазірнуць у горад майстроў, каб набыць прыгожыя сувеніры - і гэта далёка не ўсе актыўнасці, якія прапанавалі гасцям гарадскога свята. 

Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

Дзеці з задавальненнем бавілі час на розных пляцоўках - біліся на мячах, зразумела, не сапраўдных, спрабавалі страляць з лука і, канешне, фатаграфаваліся з рэканструктарамі ўпадабанай эпохі.

Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі
Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

Гулянні працягваюцца сёння - у сталіцы ўжо прайшоў Мінскі паўмарафон, у якім паўдзельнічала рэкордная колькасць мінчан і гасцей сталіцы, а ў сталічных парках адзначаюць Дзень танкіста.