МІНСК, 15 вер - Sputnik. Самую кароткую пяцікіламетровую дыстанцыю Мінскага паўмарафону прабеглі рэкордныя 25 тысяч чалавек.
Гэта самы масавы старт. Прытым, што ў 2015 годзе, калі Мінскі паўмарафон прайшоў упершыню, ён сабраў каля 16 тысяч удзельнікаў на ўсе дыстанцыі.
У 2016 годзе аматараў бегу было каля 20 тысяч. У 2017-м на Мінскі паўмарафон прыйшло больш за 30 тысяч удзельнікаў, а ў мінулым, 2018 годзе, траса Мінскага паўмарафону ўбачыла больш за 35 тысяч аматараў бегу з 53 краін свету.
У дыстанцыі ў 5,5 кіламетра самыя нястрогі абмежаванні. Удзельнік не можа быць маладзей за дванаццаць гадоў. Непаўналетнія спартсмены павінны прад'явіць арганізатарам арыгінал згоды аднаго з законных прадстаўнікоў на ўдзел у спаборніцтвах і медыцынскую даведку аб адсутнасці супрацьпаказанняў для заняткаў спортам.
На шляху бегуноў, якія адважыліся адолець 5,5 кіламетра, - выдатныя віды. Беглі яны па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, праз Траецкае прадмесце і па праспекце Машэрава ўздоўж парку Перамогі.