МІНСК, 16 вер - Sputnik. Група беларускіх спецназаўцаў паспяхова штурмавала гарадскія кварталы ў рамках вучэнняў "Шчыт саюза".
Штурм праводзіў парашутна-дэсантны батальён 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Штурмавую групу батальёна падтрымлівала авіяцыя і артылерыя. Група паслядоўна ўзяла пад кантроль кожны дом і квартал і пачала рыхтавацца да кругавой абароны.
Сумесныя вучэнні "Шчыт Саюза-2019" з удзелам 12 тысяч вайскоўцаў з Расіі і Беларусі праходзяць у Ніжагародскай вобласці. У вучэннях таксама задзейнічана да 950 адзінак тэхнікі. Па сцэнары вучэнняў вайскоўцы адпрацоўваюць барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. Манеўры завершацца 19 верасня.
Беларусь для ўдзелу ў манеўрах накіравала ў Расію звыш за чатыры тысячы ваеннаслужачых, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын і каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў. Усяго ж у вучэннях возьмуць удзел 12 тысяч вайскоўцаў, 950 адзінак баявой тэхнікі, да 70 самалётаў і верталётаў дзвюх краін.