Аўдыёкнігі з творамі беларускіх пісьменнікаў цяпер можна знайсці на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.
У раздзеле "Беларуская класіка" школьнікі могуць паслухаць творы Якуба Коласа, Івана шамякіна і Івана Навуменкі. Што тычыцца школьнай праграмы, то яе вучні 5-ых і 11-ых класаў змогуць знайсці з раздзеле "Бібліятэка школьніка".
Таксама на сайце ёсць раздзел "Сучасная беларуская проза", у якім размяшчаюцца творы Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Усе аўдыёкнігі выпусціла выдавецтва "Вышэйшая школа".
Чытайце таксама:
- Чатыры вайны і дзве лякарні Кандрата Крапівы
- Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
- Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці