Беларускі серыял стаў лаўрэатам прэміі "ТЭФІ-Садружнасць"

Серыял-пераможца, які апавядае пра будні інструктара па ваджэнні, неўзабаве абяцаюць паказаць па тэлебачанні.
Sputnik

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Беларускі серыял "Аўташкола" стаў лаўрэатам тэлевізійнай прэміі "ТЭФІ-Садружнасць", прамую трансляцыю ўручэння прызоў правёў Sputnik Малдова.

"Бітва": выйшаў у пракат фільм пра танцы, зняты паводле сцэнару Курэйчыка

У сераду 18 верасня адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў. Памятныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі дзевяці краін, у іх ліку і Беларусь.

На гэты раз адзначыўся "Беларусьфільм" - за серыял "Аўташкола". Шматсерыйная карціна апавядае пра будні інструктара па ваджэнні і гісторыі кахання да безнадзейнай курсанткі. Рэжысёр серыяла - Сяргей Гіргель, ролі выканалі Міхаіл Тарабукін, Вольга Венікава і іншыя. Музыку напісаў лідар гурта "Без Билета" Віталь Артыст. Раней Sputnik паведамляў, што серыял плануе ў бліжэйшы час паказаць тэлеканал АНТ.

Супернікамі беларусаў былі 75 тэлесерыялаў з краін СНД і Балтыі. Дарэчы, на суд журы была прадстаўлена яшчэ адна беларуская праца - праект "Сямейныя гісторыі", зняты Белтэлерадыёкампаніяй.

Міжнародны тэлевізійны фестываль "ТЭФІ-Садружнасць" заснаваны ў 2011 годзе - у год 20-годдзя ўтварэння СНД. За ўсе гады фэст адбываўся ў розных гарадах краін Садружнасці: у Кіеве, Астане, Адэсе, Баку, Ерэване, Мінску, Ташкенце. У гэтым годзе фестываль прымаў Кішынёў.