Беларуска Курачкіна выйграла бронзу ЧС па барацьбе

Беларусы на сусветным першынстве па барацьбе, якое доўжыцца ўжо пяць дзён, выйгралі пакуль толькі адну ўзнагароду.
Sputnik

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Беларуска Ірына Курачкіна выйграла бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па барацьбе ў Нур-Султане, паведамляе Sputnik.

У сутычцы за трэцяе месца (вагавая катэгорыя да 57 кг) Курачкіна справілася з полькай Ёвітай Вжэсень (4:0). Разам з бронзай сусветнага першынства беларуска заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2020 у Токіа.

Дарэчы, узнагарода Курачкінай пакуль адзіная для беларускай зборнай на ЧС.

Раней барацьбу на турніры завяршылі Марыя Мамашук і Васіліса Марзалюк - дзяўчаты не змаглі заваяваць алімпійскія ліцэнзіі.