МІНСК, 20 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад аграрыяў павысіць ураджайнасць бульбы і ў якасці прыкладу прывёў уласны фермерскі ўчастак.
Падчас рабочай паездкі ў Карэліцкі раён кіраўнік дзяржавы распавёў чыноўнікам, якія тэрміны сяўбы азімых ён лічыць аптымальнымі, улічваючы ўмовы надвор'я, у тым ліку і на поўначы краіны.
"Найважнейшае пытанне сёння - пасеяць. Таму да 1 кастрычніка трэба ўсё скончыць", - даручыў Аляксандр Лукашэнка аграрыям.
Пры гэтым ён заклікаў не выпускаць з-пад увагі і ўборку кукурузы, каб было стратэгічнае разуменне, што пойдзе на сілас, а што на зерне.
На яго думку, гэта патрабуе ад беларускіх аграрыяў гнуткасці, таму што кукуруза сёлета добрая і з уборкай павінны разбірацца і губернатар, старшыня райвыканкама і кіраўнік гаспадаркі.
"Але самае галоўнае цяпер прыбраць палі, якія могуць быць падтоплены пасля дажджу, каб не страціць кукурузу", - абазначыў задачу прэзідэнт.
Міністр сельскай гаспадаркі далажыў аб ходзе ўборкі галоўнай беларускай сельскагаспадарчай культуры - бульбы. Паводле інфармацыі Анатоля Хацько, бульба ўбрана больш чым на 40% плошчаў. Пры гэтым паказчыкі ўраджайнасці вышэй, чым у мінулым годзе - у раёне 325-330 ц/га.
Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу звярнуў увагу, што трэба імкнуцца да больш высокіх паказчыкаў ураджайнасці, тым больш што ёсць прыклад удалай працы з бульбай.
"На маім фермерскім эксперыментальным участку палову прыбралі - каля 600 ц/га. І ў добрых фермераў такая ўраджайнасць. А 300-320 ц/га ўжо мінулы этап. Трэба мець хаця б 400-450 ц/га, правільна, тэхналагічна сеяць. Я пераканаўся на сваім полі", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Чытайце таксама:
- Беларусь плануе зарабіць на бульбе каля 50 млн долараў
- Сляпы эксперымент: якая бульба смачнейшая - ад прэзідэнта ці з крамы?
- Не толькі дранікі: самыя смачныя стравы беларускай кухні