Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Такім незвачайным мерапрыемствам адзін з смых папулярных тэатраў краіны вырашыў даць пачатак сотаму сезону.
Sputnik

Прымерыць вусы маладога Купалы, паўдзельнічаць ў кастынгу на ролю ў нашумелым спекатклі "Паўлінка і паслухаць выступы вядомых беларускіх музыкаў змаглі госці першага ў Беларусі тэатральнага пікніка. Так – разам са сваімі гледачамі - Купалаўскі тэатр вырашыў адсвяткаваць адкрыццё сотага сезону.

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

На адзін дзень тэатр і Аляксандраўскі сквер каля яго пераўтварыліся ў інтэрактыўную пляцоўку з музыкай, тэатральнымі забавамі і іншымі цікавосткамі. Атрымалася не горш, чым на папулярных хіпстарскіх вечарынах сталіцы. А магчыма і лепш.

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Беларускае надвор’е непрадказальнае, таму на пікнік арганізатары адразу запрашалі прыходзіь з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. І нават паабяцалі прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона.

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Каб госці змаглі наталіць прагу не толькі інтэлектуальную, але і фізічную, у Аляксандраўскім скверы з’явіўся street-буфет. Адмыслова да мерапрыемства сталічныя кавярны і рэстараны падрыхтавалі тэатральныя сэты – дэсерт з журафінавым морсам "Людзі на балоце", сэндвіч з чорнай гарбатай "Чорная панна Нясвіжа" і штрудзель з безалкагольным глінтвейнам "Ноч на Каляды".

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Сапраўдная фішка Купалаўскага – экскурсіі па закуліссі. Без іх не абыйшлося і на гэты раз. Мяркуючы па чэргах і засмучаных ускліках "Ды ў вас тут увесь горад!", ідэя карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў гараджан і нават гасцей сталіцы. Кожныя паўгадзіны новая група людзей заходзіла ў тэатр, а жадаючых каля ўваходу менш не станавілася. Усім, хто не трапіў, арганізатары абяцалі ў хуткім часе зладзіць яшчэ некалькі экскурсій.

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Для тых, хто не змог на ўласныя вочы паглядзець на тэатральныя дэкарацыі і касцюмы, частку вынеслі прама на вуліцу – да рэквізіта можна было не толькі дакрануцца, але і прымерыць яго, уявіўшы сябе пекнай паненкай ці маладым уланам.

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

Музычнаму афармленню тэатральнай тусоўкі пазайздросціць любы профільны тэатр сталіцы – тут і гурт ili-ili, Святлана Бень, "Касіяпея" і найлепшыя песні са спектакляў "Паўлінка", "Тэатр Уршулі Радзівіл", "Пінская шляхта", "Местачковае кабарэ" і "Вальтмайстар-акардэон".

Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

І нават дождж і вецер не палохалі гасцей і удзельнікаў свята -  у Аляксандраўскім скверы пахмурным днём пануе сапраўдная спёка. Мяркуючы па ўсім, сезон будзе такім жа гарачым, узрушаючым і натхняльным.