МІНСК, 26 вер - Sputnik. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыме ўдзел у міжнародным фестывалі "Кірунак Усход", які пройдзе ў Беластоку, паведамілі ў прэс-службе тэатра.
Беларускія артысты прадставяць знакамітую п’есу "Пінская шляхта" паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на сцэне Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі. Гледачоў чакае зорны склад тэатра, у тым ліку, Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў ім Заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед.
Спектакль "Пінская шляхта" рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін паставіў на сцэне Купалаўскага ў 2008 годзе.
Польскія гастролі – першыя ў юбілейным сезоне тэатра. Наступны замежны праект – паказ спектакля "Ураджай" у снежні гэтага года ў Парыжы.
Акрамя гэтых гарадоў купалаўцаў у гэтым годзе будуць прымаць у Гомелі, Гродне, Слоніме, Салігорску, Бабруйску, Баранавічах, Маладзечне і Вязынцы, куды прывязуць легендарную "Паўлінку". Таксама ідуць перамовы наконт выступаў у Варшаве, Любліне, Кіеве, Мадрыдзе, Маскве, Вене, Санкт-Пецярбургу.
Чытайце таксама:
- Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск
- Латушка аб сваім прызначэнні ў тэатр: рэвалюцыі не будзе
- "Быць жывым і толькі": Генадзь Аўсяннікаў сустрэўся з гледачамі