Фота

Свята багатага ўраджаю: як адзначылі Багач у Вязынцы

На выхадных у Вязынцы сабраліся, каб адсвяткаваць адно з самых шчодрых свят народнага календара - Багач.
Sputnik
У народным календары Багач адзначаецца, калі ўраджай ужо сабраны і "ў хаце ў кожнага ўсяго багата". У гэты дзень адбываецца першае пасля лета запальванне хатняга агменю. Васковую свечку ставяць у лубок з жытам, запальваюць, а пасля захоўваюць на покуце на працягу ўсяго года. Гэты абрад павінны забяспечыць гаспадарам багацце і дабрабыт.
"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем
У агульны Багач кожны з вёскі ссыпае па жменцы зерня са свайго ўраджаю. Пасля ўсе частуюцца свежым хлебам, яблыкамі і мёдам, спяваюць і танцуюць. 
Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус пабываў на свяце ў вёсцы Вязынка і захаваў на фотаздымках цудоўныя моманты і хараство восеньскай прыроды. 
Акрамя танцаў і спеваў, на свяце разгарнуўся традыцыйны кірмаш, дзе можна было не толькі набыць прыемныя сувеніры, але і павучыцца ў майстроў. Гасцей свята чакалі гульні, забаўкі і ласункі - як прайшоў Багач, глядзіце ў фотастужцы. 
1 / 18
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая.
2 / 18
У гэты дзень запальваюць першы пасля лета агонь у хаце: у лубок са свечкай кожны ўсыпае па жменцы зерня.
3 / 18
У Вязынцы ўзнавілі старажытны абрад.
4 / 18
На ўрачыстым адкрыцці свята спявалі народныя песні. І нават самыя маленькія госці ўважліва слухалі.
5 / 18
Гэтую свечку пасля захоўвалі на покуці ўвесь год - лічылася, што гэта прынясе ў дом шчасце і дабрабыт.
6 / 18
Восень парадавала апошнімі цёплымі днямі.
7 / 18
Хутка пахаладае і пойдуць дажджы, ну а пакуль беларусы радуюцца сапраўднаму бабінаму лету.
8 / 18
Падсілкавацца на свяце можна салодка - свежым хлебам і мёдам.
9 / 18
На жывапісным беразе жанчыны зладзілі танцы.
10 / 18
Напярэдадні халадоў самы час запасціся цёплымі рэчамі.
11 / 18
Прыгожы восеньскі букет - лепшы дэкор для святочнага стала.
12 / 18
Увосень усё становіцца розных адценняў золата - ці гэта не сапраўднае багацце?
13 / 18
З апошніх кветак можна зрабіць вельмі прыгожы дэкор.
14 / 18
Малыя весела бавілі час і вучыліся рабіць выцінанкі.
15 / 18
Таксама плялі вянкі з прыгожага рознакаляровага лісця.
16 / 18
Самыя рызыкоўныя спрабавалі сябе ў вясёлай народнай гульні.
17 / 18
І малыя, і дарослыя ахвотна танчылі на імправізаванай сцэне.
18 / 18
Калі наскакаўся і стаміўся, што можа быць лепей за сытную і смачную кашу?