Фота

Замілавальныя і дзёрзкія беларускія бабулі – фота

Яны ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Не верыце? Хутчэй глядзіце адмысловую фотастужку Sputnik.
Sputnik
Беларускія бабулі – шчырае сэрца нашага народа. Як і многія "калегі" з розных краін, яны ўмеюць весела бавіць час, шчыра сустракаць сваіх унукаў і вязаць самыя цёплыя ў свеце шкарпэтачкі.  
Многія з іх жывуць у вёсках і дагэтуль захоўваюць традыцыі і абрады продкаў, перадаюць іх маладым пакаленням, каб памяць пра культуру і мову народа ніколі не знікалі.
У Міжнародны дзень пажылых людзей  Sputnik вырашыў паказаць, што беларускія бабулі ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Яны такія ж замілавальныя, дзёрзкія, смяшлівыя і вельмі прыгожыя.
Увага: пасля прагляду гэтай фотастужкі вельмі хочацца патэлефанаваць бабулі.
Чытайце таксама:
1 / 16
Беларускія бабулі - шчырае сэрца нашага народа.
2 / 16
Беларускія бабулі любяць спяваць. На фота - народны калектыў падчас выступу на фестывалі традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца" - гэты старажытны абрад прысвечаны яднанню з прыродай, ураджаю і каханню.
3 / 16
Многія бабулі дагэтуль захоўваюць веды пра беларускія народныя традыцыі і абрады, перадаюць іх маладому пакаленню. На фота - жанчыны спяваюць на фестывалі народнай кухні "У Пласток на квасок".
4 / 16
Абрад "Колік віць" на Веткаўшчыне. Гэта старажытны варыянт абраду, больш вядомага на Беларусі як "Ваджэнне і пахаванне Стралы". У вёсцы Прысна, што на Гомельшчыне, засталося толькі тры захавальніцы абраду.
5 / 16
У арсенале ў беларускай бабулі - цэлы стос калыханак, прыпевак і вясельных песень на ўсе жыццёвыя выпадкі.
6 / 16
Нягледзячы на вялікую колькасць разнастайнай тэхнікі, многія бабулі умеюць жаць жыта пры дапамозе сярпоў. Штогод яны выходзяць у поле разам з маладымі дзяўчатамі моляцца, спяваюць песні, просяць у зямлі і сонца добрага ўраджаю. На фота - жанчына падчас зажынак у вёсцы Жораўка.
7 / 16
Яшчэ адно абавязковае ўменне кожнай бабулі - частаваць усіх і усім, асабліва ўнукаў.
8 / 16
Толькі ўзгадайце: прыязджаеш да бабулі ў госці і нават не паспеў зайсці ў хату, як на стале ўжо з'яўляюцца розныя прысмакі.
9 / 16
Ну і як тут адмовішся? Нават дыета не ўратуе.
10 / 16
Умеюць нашы бабулі жартаваць ім весяліцца. На фота - бабуля падчас падману жаніха. На Беларусі спакон вякоў існавала традыцыя на месца нявесты садзіць бабулю і хаваць яе твар ад жаніха.
11 / 16
Самае галоўнае - не губляць бадзёрасці і аптымізму.
12 / 16
Толькі з усмешкай можна дажыць да ста гадоў. На фота - жыхарка Лынтупаў Валянціна Іванаўна Рыбцова падчас святкавання свайго стогадовага юбілею.
13 / 16
Беларускія бабулі - дзёрзкія і смелыя і лёгка бяруцца за любую працу. На фота - жыхарка Пастаўшчыны Генаэфа Гіляраўна Шчучко, якой у гэтым годзе споўнілася 101 год. Яна кажа, што "не адчувае сябе на свае гады" і можа папіліць дровы, займаецца шыццём і вяжа кручком.
14 / 16
Беларускі бабулі - сапраўдныя майстрыхі і рукадзельніцы.
15 / 16
А як узімку абыйсціся без шыкоўных шкарпэтачак, зробленых, як кажуць, з любоўю.
16 / 16
Беларускія бабулі - сапраўдныя прыгажуні! Хтосьці хоча паспрачацца?