Замілавальныя і дзёрзкія беларускія бабулі – фота
11:29 01.10.2019 (абноўлена: 16:31 01.10.2019)
Падпісацца
Яны ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Не верыце? Хутчэй глядзіце адмысловую фотастужку Sputnik.
Беларускія бабулі – шчырае сэрца нашага народа. Як і многія "калегі" з розных краін, яны ўмеюць весела бавіць час, шчыра сустракаць сваіх унукаў і вязаць самыя цёплыя ў свеце шкарпэтачкі.
Многія з іх жывуць у вёсках і дагэтуль захоўваюць традыцыі і абрады продкаў, перадаюць іх маладым пакаленням, каб памяць пра культуру і мову народа ніколі не знікалі.
У Міжнародны дзень пажылых людзей Sputnik вырашыў паказаць, што беларускія бабулі ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Яны такія ж замілавальныя, дзёрзкія, смяшлівыя і вельмі прыгожыя.
Увага: пасля прагляду гэтай фотастужкі вельмі хочацца патэлефанаваць бабулі.
Чытайце таксама:
- "Гэта такая машына з памяццю". Бабулі адказваюць на пытанні пра камп'ютары
- Стогадовая жыхарка Лынтупаў: хацела з’ехаць у Вільню, але бацька не дазволіў
- "Магу яшчэ дровы папіліць": чым на Пастаўшчыне жыве швачка, якой 101 год

1/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія бабулі - шчырае сэрца нашага народа.

2/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія бабулі любяць спяваць. На фота - народны калектыў падчас выступу на фестывалі традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца" - гэты старажытны абрад прысвечаны яднанню з прыродай, ураджаю і каханню.

3/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Многія бабулі дагэтуль захоўваюць веды пра беларускія народныя традыцыі і абрады, перадаюць іх маладому пакаленню. На фота - жанчыны спяваюць на фестывалі народнай кухні "У Пласток на квасок".

4/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Абрад "Колік віць" на Веткаўшчыне. Гэта старажытны варыянт абраду, больш вядомага на Беларусі як "Ваджэнне і пахаванне Стралы". У вёсцы Прысна, што на Гомельшчыне, засталося толькі тры захавальніцы абраду.

5/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У арсенале ў беларускай бабулі - цэлы стос калыханак, прыпевак і вясельных песень на ўсе жыццёвыя выпадкі.

6/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Нягледзячы на вялікую колькасць разнастайнай тэхнікі, многія бабулі умеюць жаць жыта пры дапамозе сярпоў. Штогод яны выходзяць у поле разам з маладымі дзяўчатамі моляцца, спяваюць песні, просяць у зямлі і сонца добрага ўраджаю. На фота - жанчына падчас зажынак у вёсцы Жораўка.

7/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Яшчэ адно абавязковае ўменне кожнай бабулі - частаваць усіх і усім, асабліва ўнукаў.

8/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Толькі ўзгадайце: прыязджаеш да бабулі ў госці і нават не паспеў зайсці ў хату, як на стале ўжо з'яўляюцца розныя прысмакі.

9/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ну і як тут адмовішся? Нават дыета не ўратуе.

10/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Умеюць нашы бабулі жартаваць ім весяліцца. На фота - бабуля падчас падману жаніха. На Беларусі спакон вякоў існавала традыцыя на месца нявесты садзіць бабулю і хаваць яе твар ад жаніха.

11/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Самае галоўнае - не губляць бадзёрасці і аптымізму.

12/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Толькі з усмешкай можна дажыць да ста гадоў. На фота - жыхарка Лынтупаў Валянціна Іванаўна Рыбцова падчас святкавання свайго стогадовага юбілею.

13/16
© Sputnik / Альфред Микус
Беларускія бабулі - дзёрзкія і смелыя і лёгка бяруцца за любую працу. На фота - жыхарка Пастаўшчыны Генаэфа Гіляраўна Шчучко, якой у гэтым годзе споўнілася 101 год. Яна кажа, што "не адчувае сябе на свае гады" і можа папіліць дровы, займаецца шыццём і вяжа кручком.

14/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускі бабулі - сапраўдныя майстрыхі і рукадзельніцы.

15/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
А як узімку абыйсціся без шыкоўных шкарпэтачак, зробленых, як кажуць, з любоўю.

16/16
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія бабулі - сапраўдныя прыгажуні! Хтосьці хоча паспрачацца?