МІНСК, 2 кас - Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прыме ўдзел у Другім форуме рэгіёнаў, які пройдзе ў Жытоміры, паведамляе офіс украінскага прэзідэнта.
"Падчас запланаваных перамоў кіраўнікоў дзяржаў будзе абмяркоўвацца шырокае кола актуальных пытанняў украінска-беларускага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.
У рамках маючага адбыцца форуму таксама запланавана падпісанне розных двухбаковых дакументаў аб сумеснай працы рэгіёнаў Украіны і Беларусі.
Другі форум рэгіёнаў пройдзе 3-4 кастрычніка ва ўкраінскім Жытоміры. Лідары дзвюх краін упершыню сустрэнуцца менавіта на палях рэгіянальнага форуму.
Раней стала вядома, што ў ходзе тэлефоннай размовы Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго ўкраінскага калегу наведаць Беларусь "у любы час і ў любым фармаце".