Памылковыя сябры перакладчыка: тэст на ўважлівасць

У рускай і беларускай мовах ёсць шмат слоў, якія падобныя па гучанні, але розныя па значэнні. Прайдзіце тэст Sputnik, каб даведацца, наколькі добра вы ведаеце гэтыя адрозненні.
Sputnik

Памылковыя сябры перакладчыка, або міжмоўныя амонімы – гэта словы, якія вельмі падобныя адно да аднаго, але абазначаюць зусім розныя паняцці. Такія словы існуюць не толькі ў розных мовах, але і ў дыялектах адной мовы.

Часам такое падабенства тлумачыцца агульным паходжаннем з больш старажытнай мовы, амонімы ўтварыліся пасля змянення значэння слова ў адной з моваў або звужэння кола яго значэнняў. Так, у рускай мове "уродливый" значыць непрыгожы, а ў польскай uroda, наадварот, прыгажосць. Але вельмі часта здараецца, што ўбачыць агульнае ў памылковых сябрах перакладчыка на першы погляд немагчыма.

Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці пазнаеце вы такіх "сяброў", але будзьце ўважлівыя: мы пастараемся вас заблытаць.

Прайдзіце таксама: