Макей: большая ўвага да беларускай мовы не значыць выцясненне рускай

Недастатковая папулярнасць беларускай мовы ў грамадстве патрабуе, на думку міністра замежных спраў Беларусі, увагі, калі дзяржава хоча захаваць нацыю і народ.
Sputnik

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Пра неабходнасць папулярызаваць беларускую мову заявіў у аўторак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у кулуарах форуму "Мінскі дыялог".

Кіраўнік беларускага МЗС нагадаў, што ў Беларусі дзве мовы маюць статус дзяржаўнай, пры гэтым беларускай у штодзённых зносінах карыстаецца адчувальна меншая колькасць грамадзян.

"У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. Ні ў адной краіне свету, па-мойму, такога няма - руская мова другой дзяржаўнай нідзе, па-мойму, не з'яўляецца, і гэтым усё сказана. А тое, што сёння ў нас менш людзей размаўляе па-беларуску - гэтаму таксама трэба надаваць увагу, калі мы хочам захаваць нацыю, народ, дзяржаву - гэта само сабой зразумела", - сказаў Макей.

Увага да беларускай мовы не значыць, што руская мова будзе выцясняцца з нейкіх сфер і што Беларусь настроена супраць Расіі і рускага народа, заўважыў міністр.

Чытайце таксама: