Рэжысёр Уладзімір Янкоўскі: беларусы дрэнна ведаюць сваю гісторыю

© Sputnik / Алеся ШершневаРэжысёр Уладзімір Янкоўскі на здымачнай пляцоўцы фільма пра Купалу
Рэжысёр Уладзімір Янкоўскі на здымачнай пляцоўцы фільма пра Купалу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін са стваральнікаў нашумелага фільма пра Купалу распавёў пра здмыкі, падбор акцёраў і свае адносіны да беларускай мовы і культуры.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Беларускі народ вельмі дрэнна ведае гісторыю сваёй дзяржавы, такое меркаванне выказаў беларускі рэжысёр Уладзімір Янкоўскі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Мікалай Шастак дзіўна падобны да маладога Купалы - Sputnik Беларусь
Сто мяхоў лісця і тры МАЗы снегу: як здымалі фільм пра Купалу

Не так даўно завяршыліся здымкі галоўнага нацыянальнага кінапраекта апошніх гадоў - фільма пра жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта Янкі Купалы, рэжысёрам якога стаў Уладзімір Янкоўскі. Першы паказ запланаваны на Дзень беларускага кіно, а прэм'ера для шырокага гледача адбудзецца толькі ў 2020 годзе.

"Каля і пачаў здымкі, вельмі дасканала вывучаў гісторыю гэтага паэта, нашай краіны і мовы. Калі размаўляў са сваімі сябрамі – адукаванымі і сучаснымі беларусамі – высветлілася, што яны думаюць, что беларуская мова – гэта штучна створаная мова. Беларусы вельмі дрэнна ведаюць сваю гісторыю, хаця ўсё гэты ёсць у Вікіпедыі", - падкрэслі ён.

На пачатку чэрвеня "Беларусьфільм" прадставіў трэйлер фільма, які атрымаў вялікую колькасць станоўчых водгукаў.

Янкоўскі падкрэсліў, што з дапамогай трэйлера хацеў паказаць той якасны узровень кіно, які ён хацеў зрабіць.

"Я хацеў распавесці, што мы – беларусы, наша мова самая прыгожая, наша паэзія – высокага класа, а Купала быў неардынарнай асобай", - пракаментаваў рэжысёр.

Ён таксама падкрэсліў, што стужку нельга назваць крамольнай, бо знятая яна на падставе фактаў біяграфіі паэта пра гістарычныя падзеі, што адбываліся ў тыя часы.

"Наш фільм дарагі для Беларусі"

Патлумачыў Янкоўскі і выбар выключна беларускай каманды для здымак у фільме.

Агучка фільма пра Янку Купалу (ля мікрафона Мікалай Шастак) - Sputnik Беларусь
Фотафакт: пачалася агучка фільма пра Купалу

"Гэта быў усвядомлены крок. Мы хацелі зрабіць нацыянальны праект і такую задачу перад намі ставіла дзяржава", - распавёў ён.

Самай складанай задачай быў пошук акцёра на галоўную ролю. Янкоўскі ўпэўнены, што літоўскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шостак вельмі харызматычны артыст і вельмі падобны да Купалы.

"У Беларусі я артыстаў такога ўзроўню не знайшоў. Мы праводзілі кастынгі нават у Расіі ", - патлумачыў ён.

Па словах рэжысёра, нават Леанарда Дзі Капрыа мог стаць Купалай, але нават дзесяцігадовага бюджэту беларускага кіно не хапіла б на рэалізацыю гэтай ідэі.

Тым не менш, Янкоўскі ўпэўнены, што для таго, каб кіно стала паспяховым у пракаце, яно неабавязкова павінна быць высокабюджэтным, але абавязкова – таленавітым.

Разважаючы пра планы на будучыню, рэжысёр паведаміў, што хацеў бы зняць фільмы пра Радзівілаў, пра Грунвальдскую бітву. Магчыма, такія праекты патрабуюць аб'яднання з калегамі з іншых краін. Але, калі адыйсці ад тэмы баёпікаў, беларускаму кіно, па меркаванні Янкоўскага, не хапае добрых сцэнароў пра звычайнага чалавека.

"Перыяд Купалы цікавы яшчэ і тым, што гэтыя людзі жылі ў цалкам шалёны і драматычны час – за сваё кароткае жыццё бачылі дзве вайны, рэвалюцыю і рэпрэсіі і, нягледзячы на ўсё гэта, заставаліся людзьмі і любілі сваю радзіму ", - падкрэсліў ён.

Стужка навiн
0