МІНСК, 9 кас - Sputnik. Будынак Дома друку ў Мінску выстаўлена на таргі - паспрабуюць прадаць помнік архітэктуры ў канцы лістапада, паведамілі ў "Мінскгармаёмасць".
Дом друку размешчаны ў цэнтры Мінска - на праспекце Незалежнасці недалёка ад Акадэміі навук. Пабудаваны ён быў у 30-х гадах мінулага стагоддзя ў стылі канструктывізму - будынкаў з падобнай архітэктурай у беларускай сталіцы застаецца не так шмат.
Як паведаміла агенцтва "Мінск-Новости", будынак Дома друку выстаўлены на таргі, якія пройдуць 20 лістапада.
Прадаць помнік архітэктуры плануюць па рынкавым кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Стартавы кошт - 6,976 мільёна рублёў, то бок крыху менш за 3,5 мільёна долараў.
Доўгі час у будынку працавала друкарня, затым будынак і зусім не выкарыстоўваўся. Пакупнік зможа там арганізаваць офісы. Плошча будынка - больш за 3,5 тысячы квадратных метраў, зямельнага ўчастка - 0,1711 гектара.