МІНСК, 10 кас - Sputnik. Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ ў складзе 12 чалавек, у тым ліку кіраўніка, прыбудуць у Беларусь да 15 кастрычніка, паведаміла журналістам у чацвер Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Выбары ў беларускі парламент пройдуць 7 і 17 лістапада. На гэтым тыдні ўжо прыбыла частка назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ.
"Я не сустракалася з гэтай групай назіральнікаў, гэта больш тэхнічная група, яны і не запытвалі сустрэчу са мной. Плануецца мая сустрэча з асноўнай групай доўгатэрміновых назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ", - сказала Ярмошына.
Паводле яе слоў, ЦВК апавешчаны аб тым, што доўгатэрміновыя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ прыедуць да 15 кастрычніка, ужо падрыхтаваны для іх 12 пасведчанняў. Запланавана сустрэча ў ЦВК. Гэтую місію назіральнікаў ўзначаліць прадстаўнік Нідэрландаў.
У Беларусь сачыць за выбарамі прыбудуць назіральнікі ад шэрагу міжнародных і парламенцкіх структур, у тым ліку ад ПАСЕ, СНД, ШАС.