Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры за два гады

Нобелеўскай прэміі за 2018 год ўдастоена польская пісьменніца Вольга Такарчук. За 2019-ы год лаўрэатам стаў аўстрыйскі пісьменнік і драматург Петэр Хандке.
Sputnik

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Шведская Акадэмія назвала лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры за гэты і папярэдні год, адпаведныя вердыкты былі абвешчаныя ў чацвер у Стакгольме.

Свет, які перазараджаецца: "нобеля" па хіміі ўручылі за літый-іённыя батарэі

Абвяшчэнне імёнаў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 год адбылося днём у чацвер у Стакгольме.

Нобелеўскай прэміі за 2018 год удастоена польская пісьменніца Вольга Такарчук. За 2019-ы год лаўрэатам стаў аўстрыйскі пісьменнік і драматург Петэр Хандке.

У мінулым годзе ўручэнне ўзнагароды Нобелеўскай прэміі па літаратуры адмянілі з-за скандалу вакол шведскай акадэміі. Букмекеры стаўкі на магчымага прызёра за 2018-ы не прымалі. Фаварытам жа 2019-га лічылася канадка Эн Карсан.

Узнагароджанне прэміяй адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. Уладальнікі атрымліваюць грашовы прыз у памеры каля 9 мільёнаў крон (крыху менш за мільён долараў) і памятны медаль, а таксама выступаюць з нобелеўскай лекцыяй.

Нобелеўская прэмія - адна з самых прэстыжных і вядомых прэмій па літаратуры. У розныя гады ўзнагароды ўдастойваліся такія класікі, як Іван Бунін, Эрнэст Хэмінгуэй, Генрых Бёль і Аляксандр Салжаніцын. У 2015-м прэміі была ўдастоена беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.