МІНСК, 16 кас - Sputnik. Археолагі выявілі ў егіпецкім Луксоры, на заходнім беразе ракі Ніл, пахаванне з двума дзясяткамі рознакаляровых саркафагаў, паведаміла Міністэрства па справах помнікаў старажытнасці Егіпта.
"Знойдзена вялікае пахаванне з рознакаляровымі саркафагамі. Гэта найбуйнейшая знаходка за апошнія некалькі гадоў", - сказалі ў ведамстве.
Па дадзеных міністэрства, саркафагі навукоўцы яшчэ не адкрывалі. "Яны былі выяўленыя ў тым становішчы, у якім іх пакінулі старажытныя егіпцяне", - адзначылі навукоўцы.
Вядома, што выяўленае пахаванне - двухузроўневае, іншых падрабязнасцяў пакуль няма. Археолагі плануюць апублікаваць дэталі новага адкрыцця ў бліжэйшую суботу.