Facebook аднавіў старонку RT з рэцэптамі рускай кухні

На момант выдалення старонкі праекта RT Russian Kitchen, дзе публікаваліся рэцэпты, у яе было 40 тысяч падпісчыкаў.
Sputnik

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Старонка праекта RT Russian Kitchen з рэцэптамі рускай кухні ў сацыяльнай сетцы Facebook, адноўлена напярэдадні. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар Russia Beyond Усевалад Пуля ў сябе ў сацсетках.

Facebook выдаліў старонку RT з рэцэптамі рускай кухні

"Мы не ведаем, што ў выніку спрацавала, але старонка зноў анлайн. Праўда, абмежаванні на паказы пастоў ўсё яшчэ працуюць. Гэта значыць, што хоць старонка і даступная, але пасты з яе фактычна не паказваюцца ў стужках падпісчыкаў. І гэта, на самай справе, яшчэ горш. Таму што калі гэтыя старонкі няма, можна платформу злавіць за руку - тыпу, якога чорта выдалілі без тлумачэння?" - напісаў галоўрэд Пуля.

Нагадаем, што адміністрацыя Facebook заблакавала старонку праекта Russia Beyond, дзе публікаваліся рэцэпты рускай кухні. Адміністратарам старонкі прыйшло паведамленне аб рассыланні спаму, а праз некалькі дзён пасля гэтага яна і зусім знікла. Прычым тэхпадтрымка сацсеткі не адказвала на запыты.