МІНСК, 23 кас - Sputnik. Лісу рэдкай афарбоўкі перадаў у дар Мінскаму заапарку гараджанін, паведамілі ва ўстанове.
Мінчанін выкупіў жывёлу на зооферме, каб выратаваць яе ад долі "каўняра", і забраў сябе дадому. За прыгожую плацінавую афарбоўку ёй далі мянушку Эльза - так клікалі снежную прынцэсу ў "Халодным сэрцы".
Снежная прынцэса: Мінскаму заапарку падарылі плацінавую лісу
© Photo : Минский зоопарк
Але падрастаючы, жывёла пачала грызці мэблю і псаваць рэчы. Гаспадар прыняў няпростае рашэнне расстацца з хатняй улюбёнкай і перадаў яе ў дар Мінскаму заапарку.
Эльза яшчэ зусім юная - яна нарадзілася ў сакавіку гэтага года. Яна вельмі вясёлая, смелая, жывая і кантактная, распавялі ў заапарку.