Відэа

Як жыве і пра што піша шаснаццацігадовы пісьменнік з ДЦП з Брэста – відэа

Данііл Мозаль выдаў сваю першую кнігу і чакае восеньскіх канінулаў, каб сесці за стварэнне новай. Як жыве і піша свае апавяданні "занадта дарослы для казак" хлопец - глядзіце на відэа.
Sputnik

Шаснаццацігадовы Данііл Мозаль выдаў сваю першую кнігу "Я ёсць". У юнага берасцейца дыягназ ДЦП, але ён з дзяцінства любіў чытаць, а пазней стаў складаць уласныя казачныя гісторыі.

Самая маладая беларуская пісьменніца пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рок

"Калі дзіця ўмее пераказаць прачытанае, гэта значыць, у яго развіты логіка, мысленне", - распавядае яго мама Ірына Іванаўна пра тое, як заўважыла ў сына схільнасць да творчасці.

Даніла пачаў друкаваць апавяданні на ноўтбуку. Пісаць шарыкавай ручкай ён не можа, але з клавіятурай абыходзіцца віртуозна. А яго мама раздрукоўвала апавяданні на друкарцы. Так аформіўся "палявы дзённік", які Ірына Іванаўна захоўвае і зараз, пасля выхаду кнігі.

У звычайным школьным дзённіку Данілы - ніводнай сямёркі, хлопчык выдатна вучыцца. Настаўнікі прыходзяць займацца з ім дома, а яшчэ яны прыйшлі на прэзентацыю кнігі Данілы.

Апавяданні ён піша ў вольны ад вучобы і ЛФК час. З-за дыягназу Даніілу даводзіцца шмат займацца - то на трэнажоры, то на веласіпедзе, то на вертыкалізатары. А цяпер ён не можа дачакацца канікул, каб сесці за стварэнне сваёй новай кнігі.

Але гэта будуць ужо не казкі - шаснаццацігадовы пісьменнік кажа, што ўжо занадта дарослы для гэтага жанру.