Самая маладая беларуская пісьменніца пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рок
© Photo : Асабісты архіў Сафіі ВорсаПісьменніца Сафія Ворса
© Photo : Асабісты архіў Сафіі Ворса
Падпісацца
Апавяданні Сафіі Ворсы ўжо выдадзены на беларускай, рускай і японскай мовах. Хутка свет убачаць грэчаскі і, магчыма, баргарскі варыянты яе кнігі.
На рахунку самай маладой беларускай пісьменніцы – а менавіта так Сафію ахрысцілі ў літаратурным асяродку – ужо дзве кнігі. Першая – "Дзесяць простых гісторый" – з’явілася ў мінулым годзе, другая – "Горад аслеплых скрыжаляў" – зараз рыхтуецца да выдання.
Як пятнаццацігадовая дзяўчынка са шматдзетнай сям’і ставіцца да сваёй папулярнасці, што думае пра сацыяльныя сеткі і чаму пафарбавала валасы ў зялёны колер, яна рассказала ў гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Алесяй Шаршнёвай.
Усё па-даросламу
Сюжэты для сваіх гісторый Сафія збірае ў паўсядзённым жыцці. Нават калі гэта казкі, усе яны звязаныя з рэальнасцю.
Першая кніга – гэта дзесяць рэалістычна-казачных апавяданняў, другая – аповесць пра сляпую дзяўчыну і яе стасункі з навакольным асяроддзем.
© Photo : Асабісты архіў Сафіі ВорсаТак выглядае вокладка першай кнігі Сафіі Ворса
Так выглядае вокладка першай кнігі Сафіі Ворса
© Photo : Асабісты архіў Сафіі Ворса
"Не хочацца сыходзіць ад рэальнага жыцця ў прыдуманы сусвет, таму што большасць сучасных аўтараў піша фантастыку. Для мяне больш прыемна шукаць цікавае ў паўсядзённасці, для гэтага трэба мець сапраўдны талент", - упэўненая Сафія.
Яна пачала прыдумляць гісторыя яшчэ да таго, як навучылася пісаць. Тады ідэі занатоўвалі бацькі. У другім класе вынікі творчасці пачалі збірацца ў сшыткі і нататнікі.
На літаратурным шляху звычайнай дзяўчынкі шмат выпадковасяцяў – першая кніга ўбачыла свет дзякуючы праграме падтрымкі таленавітай моладзі. Пераклад на японскую з’явіўся з-за таго, што на яе прэзентацыю завітаў журналіст Хітошы Танака. Зараз ідзе размова аб тым, каб перакласці кнігу на балгарскую мову, бо Сафія стала пераможцай літаратурнага конкурсу ў гэтай краіне.
Прадмову да другой кнігі напісаў народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, які таксама выпадкова зацікавіўся творчасцю Сафіі. Выданне надрукавана на беларускай мове, але ў хуткім часе будзе перакладзена на грэчаскую: кнігай зацікавался журналістка Афінска-Македонскага дзяржаўнага агенцтва навін Сафія Пракапідзі.
"Не мая праблема, калі камусьці не падабаецца мой тэкст"
За плячыма ў падлетка – значны літаратурны шлях, падчас якога Сафія навучылася давяраць толькі свайму меркаванню наконт пэўных тэкстаў.
"Бывае, што хочацца падзяліцца радасцю ад напісанага, тады іду да бацькоў ці лепшых сяброў. Але часцей за ўсё мне хапае свайго меркавання, бо пішу толькі для сябе. Калі камусьці не падабаецца мой тэкст, то гэта не зусім мае праблемы", - дадае Сафія.
Да крытыкі яна ўвогуле ставіцца па-філасофску. Можа штосьці выправіць у апавяданні, але поўнасцю перакрэсліваць яго з-за дрэннай рэакцыі людзей не гатовая. Увогуле, хейтерамі самая маладая беларуская пісьменніца не паспела абзавесціся.
Акрамя гісторый і казак у жыцці Сафіі Ворса ёсць месца школе і хоббі. Дзяўчынка вучыцца ў чацвёртай гімназіі, займаецца конным спортам і любіць музыку. Зараз грае на сінтэзатары, якому папярэднічала мандаліна.
© Photo : Асабісты архіў Сафіі ВорсаПісьменніца Сафія Ворса
Пісьменніца Сафія Ворса
© Photo : Асабісты архіў Сафіі Ворса
"Я слухаю панк-рок і граю на сінтэзатары для таго, каб праз некаторы час палепшыць свае уменні і разам са сваімі сябрамі стварыць свой панк-рок гурт", - дзеліцца Сафія планамі на будучыню.
Разам з сябрамі яна любіць хадзіць у "Корпус" і "Ракету". Дзяўчынка цікавіцца класічнай і сучаснай беларускай літаратурай, але свой далейшы лёс з літаратурнай творчасцю звязваць не плануе.
Да сучаснай поп-культуры і поп-музыкі Сафія ставіцца абыякава. Кажа, што ёсць сваё кола сяброў, сярод якіх усё гэта папросту лічыцца нецікавым. Нават тое, што пафарбавала валасы ў зялёны колер, называе не крокам у бок моды ці падлеткавым капрызам, а абдуманым рашэннем самастойнага чалавека.
"Хочацца жыць у сваім свеце шэрай мышкі"
Сваю папулярнасць Сафія раптоўнай не лічыць: першая кніга выйшла амаль год таму, і за гэты час дзяўчынка паспела прызвычаіцца да стасункаў з журналістамі. У асяродку таксама нічога не змянілася: аднакласнікі адносяцца як і раней, але вось некаторыя настаўнікі змянілі сваё стаўленне на больш лаяльнае.
"Мяне пачалі пазнаваць тыя, каго я не ведаю. Часам гэта палохае: бывае хочацца, каб ніхто не ведаў пра тое, што ты робіш. Атрымліваецца, што твой свет шэрай мышкі перастае быць непрыкметным", - тлумачыць дзяўчынка.
© Photo : Асабісты архіў Сафіі ВорсаПісьменніца Сафія Ворса
Пісьменніца Сафія Ворса
© Photo : Асабісты архіў Сафіі Ворса
Магчыма, менавіта таму Сафія нават да сацыяльных сетак ставіцца у большасці адмоўна. Кажа, што некалькі гадоў таму хацела пазбавіцца залежнасці ад іх, таму выдаліла старонку "УКантакце".
"Раней я не магла не сядзець там па 8 гадзін на дзень. Замест гэтага я магла навучацца граць на піяніна, больш чытаць і развівацца, а так я проста гартала стужку і пастаянна абнаўляла навіны", - разважае Сафія.
Зараз акаўнты засталіся толькі ў Instagram і Telegram, але іх маладая пісьменніца ўспрымае як сродак піяру.
"Калі б на беларускім кніжным рынку кожная чацвёртая кніга была б пад прозвішчам Ворса, ён бы значна падняўся", - жартуе дзяўчынка і дадае, што да нядаўняга часу не магла паставіць сваё імя ў лік пісьменніцкіх.
"Я ведаю шмат таленавітых людзей і раней не магла зразумець, чаму грамадства лічыць пісьменніцай мяне, а не іх. Дарэчы, адказ на гэтае пытанне для сябе дагэтуль не знайшла", - паціскае плячыма яна.
Чытайце таксама:
- Лаўрэатка прэміі "Дэбют" расказала пра хейтэраў, мову і рэкламу літаратуры
- Уладзімір Арлоў стаў пераможцам прэміі Гедройца
- Лепшай беларускай кнігай паэзіі 2017 года стаў зборнік Алеся Разанава