ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый у дачыненні да кампаній Беларусі

Згодна з інфармацыяй амерыканскага Мінфіна, заканчэнне тэрміну дзеяння ліцэнзіі аб прыпыненні санкцый перанесенае на красавік 2021 года.
Sputnik

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Міністэрства фінансаў ЗША на паўтара года падоўжыла ліцэнзію на выключэнне з санкцый кампаній нафтагазавага сектара Беларусі, вынікае з дадзеных, апублікаваных на сайце ведамства.

Мінэканомікі: адмена санкцый ЗША пайшла б на карысць гандлю

Згодна з інфармацыяй амерыканскага Мінфіна, заканчэнне тэрміну дзеяння ліцэнзіі перанесена на 26 красавіка 2021 года.

Санкцыі па-ранейшаму не будуць дзейнічаць у дачыненні да такіх беларускіх прадпрыемстваў, як "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і "Полацк Шкловалакно".

ЗША з 2007 года паэтапна ўводзілі санкцыі супраць нафтагазавага сектара Беларусі, аднак у 2015-м была выпушчаная ліцэнзія аб часовым іх прыпынку. З таго часу Мінфін ЗША штогод падаўжае дадзены дакумент. У Беларусі неаднаразова заяўлялі, што гэтыя санкцыі не аказваюць істотнага ўплыву на дзейнасць названых прадпрыемстваў.