МІНСК, 24 кас - Sputnik. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў верасні склаў 1108,5 рубля, паведамілі ў чацвер у Нацыянальным статыстычным камітэце.
Перад урадам рэспублікі стаіць задача па ўтрыманні сярэдніх заробкаў беларусаў на ўзроўні вышэй за 1000 рублёў - адпаведнае патрабаванне неаднаразова вылучаў кіраўнік дзяржавы. Апошнія месяцы з задачай паспяхова спраўляюцца, хоць часам паказчык і зніжаецца.
Па дадзеных за верасень, намінальны налічаны сярэдні заробак склаў у верасні 1108,5 рубля. У параўнанні са жніўнем, ён знізіўся на дзевяць рублёў. Нагадаем, падаў сярэдні заробак і ў жніўні.
Намінальны налічаны заробак - не тая сума, якую работнікі атрымліваюць "на рукі". Пры разліку паказчыка ўлічваюцца налічэнні да ўтрымання падаткаў і збораў.
Актуальнай для беларускага ўрада застаецца задача па павелічэнні даходаў бюджэтнікаў: яны павінны складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне паказчыка. Працуе Саўмін і над тым, каб у Беларусі не было прадпрыемстваў з неапраўдана нізкім заробкам.