Відэа

У Беларусі выпрабавалі новую ракету

Паспяховыя пускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіраванай ракеты прайшлі на палігоне пад Барысавам. Відэа глядзіце на Sputnik.
Sputnik

Першыя пускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіраванай ракеты 9М113М па браніраваных аб'ектах прайшлі пад Барысавам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

У выніку мадэрнізацыі ракета атрымала дадатковы кумулятыўны зарад, гарантаванае пераадоленне дынамічнай абароны. Акрамя таго, яе бронепрабівальнасць павялічана з 250 мм да 375 мм.

9М113М - гэта мадэрнізаваны варыянт ракеты супрацьтанкавага ракетнага комплексу "Конкурс". Ракета прызначана для паражэння бранятанкавай тэхнікі з дынамічнай абаронай, умацаваных агнявых кропак, рухомых і нерухомых наземных цэляў, нізкалётных верталётаў ў розны час сутак на далёкасцях да 4000 метраў.