МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і былы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў пасля сустрэчы ў Нур-Султане абмяняліся падарункамі, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".
Кіраўнік дзяржавы знаходзіўся з двухдзённым візітам у Казахстане 24 і 25 кастрычніка. Ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з дзеючым прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку ў плане супрацоўніцтва ў розных сферах, у прыярытэце быў імпарт нафтапрадуктаў з Казахстана ў Беларусь.
Лукашэнка ў пятніцу таксама пагутарыў з ранейшым кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, яшчэ раз падкрэсліўшы, што Елбасы з'яўляецца яго даўнім сябрам.
Пасля сустрэчы яны абмяняліся прэзентамі: беларускі лідар паднёс Назарбаеву падарункавы сталовы набор, а таксама кошык з прадуктамі - сырамі, каўбасой і вяленая мясам.
"Гэта сучасныя прадукты, пакаштуеце", - пракаментаваў Лукашэнка.
Пры гэтым Назарбаеў адзначыў, што ў наборы не хапае традыцыйнага беларускага прадукту. "Сала не бачу нешта", - з усмешкай сказаў ён. Беларускі лідар яго запэўніў, што ў кошыку ёсць усё.
Елбасы ў якасці адказу падараваў Лукашэнку кінжал і ханскі пояс, а яго сыну Мікалаю - традыцыйны лук качэўнікаў і скураны калчан са стрэламі.