Андрэйчанка: пытанне аб смяротным пакаранні рана выносіць на абмеркаванне

На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, пытанне аб смяротным пакаранні будзе вырашана, калі прыйдзе час, а цяпер яго падтрымліваюць 60% насельніцтва Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Старшыня Палаты Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што краіна з часам увядзе мараторый на смяротнае пакаранне, але пакуль рана праводзіць рэферэндум з гэтай нагоды.

Еўрасаюз асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

"З дэмакратыяй у нас не горш, чым у любой іншай еўрапейскай краіне. Варта адзначыць, што ўпершыню ў Беларусі распрацаваны Нацыянальны план па правах чалавека", - заявіў Андрэйчанка ў сераду ў Мінску на сустрэчы з з надзвычайным і паўнамоцным паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізы Вергетар.

"Вы бачыце, якая праца праводзіцца па пытаннях адмены смяротнага пакарання. Нас папракаюць у тым, што яно яшчэ не адменена. За час працы вы пераканайцеся, што беларусы не такія ўжо крыважорныя людзі", - сказаў Андрэйчанка, звяртаючыся да пасла.

Пры гэтым ён адзначыў, што сітуацыя са смяротным пакараннем "пачалася пасля распаду Савецкага саюза. Тады Еўрапейскі саюз патрабаваў адмены смяротнага пакарання і таго, каб народ выказаўся па гэтым пытанні".

"Мы правялі рэферэндум і ў выніку атрымалася лічба - больш за 80% насельніцтва краіны выказаліся за смяротнае пакаранне", - сказаў спікер ніжняй палаты.

"І цяпер, каб увесці мараторый на смяротнае пакаранне, трэба параіцца з нашымі людзьмі. А нам кажуць, што трэба прэзідэнту або парламенту праявіць палітычную волю і адмяніць смяротнае пакаранне, як гэта было зроблена ў іншых краінах. Але іншыя краіны не праводзілі рэферэндум", - падкрэсліў Андрэйчанка.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што час правядзення новага рэферэндума яшчэ не прыйшоў.

"Мы працуем над гэтым пытаннем, але бачым, што вынесці яго пакуль рана на абмеркаванне, таму што 60% насельніцтва выкажацца супраць адмены смяротнага пакарання", - падкрэсліў ён.

Макей распавёў, ці могуць у Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне

Ён таксама ў чарговы раз агучыў просьбу Мінска не прыспешваць яго ў гэтым пытанні.

"Не трэба нас прыспешваць, мы ведаем, што хоча ад нас Еўропа (...) Ня трэба нас прыспешваць. Прыйдзе час і гэтае пытанне будзе вырашана", - адзначыў Андрэйчанка.

Што тычыцца будучых электаральных кампаній і прэтэнзій краін Захаду з нагоды беларускага заканадаўства, Андрэйчанка сказаў: "Наша заканадаўства адпавядае міжнародным стандартам. Пройдзе час, і мы занясем змены і ў канстытуцыю, і ў выбарчае заканадаўства. Але радыкальных зменаў не будзе".

Ён растлумачыў гэтую пазіцыю афіцыйнага Мінска меркаваннямі захавання стабільнасці ў краіне.

"І прычына гэтага адна - мы не хочам страціць стабільнасць. Вы ж бачыце, што адбылося ў суседніх краінах, у тым ліку ва Украіне", - сказаў Андрэйчанка.