МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Генеральным дырэктарам Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі стаў Аляксандр Пятровіч, прадстаўленне новага кіраўніка адбылося ў аўторак.
Апошнія дзесяць гадоў Вялікі тэатр Беларусі ўзначальваў Уладзімір Грыдзюшка, які да гэтага займаў пасаду намесніка міністра культуры.
Як стала вядома ў аўторак, цяпер у Вялікага тэатра новы кіраўнік: ім стаў Аляксандр Пятровіч, які раней кіраваў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музтэатрам.
Як перадае БелТА, новага кіраўніка сёння калектыву прадставіў асабіста міністр культуры Юрый Бондар.
Грыдзюшка пакінуў пасаду кіраўніка Вялікага тэатра ў сувязі з завяршэннем кантракта з 1 лістапада.
Пры Грыдзюшку тэатр прадставіў шэраг значных пастановак, па яго ініцыятыве былі рэалізаваны буйныя культурныя праекты. Была праведзена рэстаўрацыя будынка тэатра - помніка архітэктуры.
Чытайце таксама:
- Быццам касмічны карабель: гледачам паказалі закуліссе Вялікага тэатра
- Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў: як гэта было