МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб плануе правесці на мінскім стадыёне "Дынама" развітальны матч і запрасіць былых партнёраў па лонданскаму "Арсеналу". Пра гэта паўабаронца заявіў у эфіры блога "КраСава" на YouTube.
Раней стала вядома, што 38-гадовы футбаліст, які абараняе колеры "Іслачы", завершыць кар'еру ў канцы сезону.
Глеб распавёў, што будучым летам хоча правесці развітальны матч з гэтай нагоды. Гульня, плануе ён, павінна прайсці на "Дынама". Па словах футбаліста, ён збіраецца паклікаць у Мінск зорак сусветнага футбола.
"Фабрэгас, Фламіні, Расіцкі, Леман. З Анры таксама буду звязвацца. Робер Пірэс. Са "Штутгарта" пару футбалістаў. Супраць каго згуляем? Хлопцы са зборнай", - сказаў Глеб.
Мерапрыемства, адзначыў футбаліст, абыдзецца ў 300-400 тысяч еўра. У гэты кошт уключана ўся арганізацыя.
"Калі так будзе, то мы зробім вялікае свята для беларускіх заўзятраў і наогул для заўзятараў", - сказаў Глеб.