Больш за 11,5% беларусаў датэрмінова прагаласавалі за два дні

Найбольш актыўна датэрмінова галасуюць жыхары Віцебскай вобласці - там выбарчыя ўчасткі наведалі 12,8% грамадзян.
Sputnik

Цэнтрвыбаркам паведаміў вынікі першага дня датэрміновага галасавання
МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Больш за 11,5% беларусаў наведалі выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, сведчаць дадзеныя Цэнтрвыбаркама рэспублікі.

Датэрміновае галасаванне на выбарах у беларускі парламент стартавала ў аўторак 12 лістапада і завершыцца 16 лістапада. Грамадзяне могуць прыйсці на ўчасткі з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, у Мінскай вобласці за два дні прагаласавалі 11,72% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 12,41%, у Магілёўскай - 11,97%, у Брэсцкай - 10,58%, у Гродзенскай - 10,08%, у віцебскай - 12,87%, у сталіцы - 10,92%.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ў Беларусь 17 лістапада: у рэспубліцы з 516 кандыдатаў абяруць 110 дэпутатаў.