Куцця і заяц у смятане: гатуем памінальны стол па рэцэптах продкаў

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, якія стравы гатавалі на Беларусі падчас памінальных дзён. У тэксце - шмат рэцэптаў!
Sputnik
Лістапад – месяц, калі продкаў памінаюць не раз. У народным календары гэтаму прызначаны пэўныя дні. Звычайна яны прыпадаюць на пятніцу або суботу за тыдзень да асноўнага свята. Так надыходзяць Міхайлаўскія або Асеннія Дзяды.
Такое свята – гэта асаблівы дзень, да якога рыхтуюцца загадзя: прыводзяць у парадак прысядзібную тэрыторыю, прыбіраюцца ў хаце і беляць яе. Усе гэтыя клопаты ляжаць на плячах жанчын. Дарэчы, памінанню працавітых, добрых жанчын – матуль, бабуль, сясцёр, якіх ужо няма побач – прысвечаны памінальны дзень Міхайлаўскія Бабы.
У памінальныя дні нашы продкі абавязкова хадзілі ў Царкву, а пасля набажэнства спяшаліся  накрыць святочны стол. Памінальныя святы - добрая нагода прыгатаваць стравы, якія любілі родныя і блізкія. Былі ў беларусаў і абавязковыя стравы – іх гаспадыні заўсёды ставілі на памінальны стол.
Страў павінна быць некалькі і сярод іх абавязкова куцця і бліны. Калі людзі садзіліся за стол, пакрыху ад кожнай стравы адкладалі на асобную талерку і ставілі на покуці. Пра такі звычай казалі: "Перш чым сабе - продкам". Гэтую ежу праз тры дні выносілі з хаты і аддавалі птушкам.

Куцця памінальная

Па рэцэпце Марыі Іванаўны Турановіч з вёскі Семежава, што ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці.
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Зварыць на вадзе посную кашу, астудзіць, пасыпаць цукрам. У іншым посудзе расцерці мак да з’яўлення "малачка", дадаць мёд, змяшаць з кашай і добра перамяшаць. Калі каша вельмі густая, то ў яе можна дадаць крыху халоднай гатаванай вады. Апошнімі ў страву дадаюць арэхі.
Кожная гаспадыня павінна ўмець гатаваць куццю

Бліны на сыроватцы

Як гатаваць:
У сыроватку сыплюць соду, каб добра запенілася. Дадаюць яйка, соль, цукар па смаку і мукі столькі, каб цеста было не густое і добра лілася.
Блінцы - сапраўдная смаката!
На разагрэтую патэльню ўліваюць алей два чарпакі цеста. Ставяць патэльню ў печ і чакаюць пакуль не зашкварчыць, каб перавярнуць блін на другі бок.
Да бліноў падаюць салодкае малако.

Заяц са смятанай

Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Тушку зайца або труса мачыць у халоднай вадзе амаль два дні, часта зменьваючы ваду.
Мясо кроликов сейчас можно найти и в супермаркетах, но многие приезжают за ним только на Комаровку
Замест зайца можна ўзяць труса
Дастаўшы з вады, тушку абсушыць, нашпігаваць салам і пасаліць,  пакласці на бляху і пячы, абклаўшы кавалкамі масла. Калі спячэцца напалову, паліць смятанай і ў ёй дапячы. Тады парэзаць на кавалкі і заліць ядлоўцавым соусам.

Рыба, тушаная у смятане з бульбай

Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Змазаць форму для запякання тоўстым слоем масла. Нарэзаць абабраную бульбу кружочкамі, выкласці тонкім слоем у форму. Пачышчаную і выпатрашаную рыбу нарэзаць на кавалкі, пасаліць і паперчыць па смаку і выкласці слаямі па чарзе з бульбай.
Каб прыгатаваць смачную страву, трэба выбраць добрага шчупака
Заліць усё смятанай і уставіць у печ альбо ў духоўку на 30-40  хвілін.