Парламенцкія выбары: 16 лістапада - апошні дзень датэрміновага галасавання

Усяго ў Беларусі створаны 5831 выбарчы ўчастак. Не праводзілася датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і ў іншых лячэбных установах.
Sputnik

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання завяршаецца ў Беларусі ў суботу 16 лістапада. Аддаць свой голас за кандыдатаў датэрмінова беларусы маглі з аўторка 12 лістапада ў працягу пяці дзён.

Ярмошына пракаментавала скандал з укідам бюлетэняў у Брэсце

Прыйсці на выбарчыя ўчасткі можна з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

Па ўсёй краіне створаны 5831 выбарчы ўчастак. Не праводзілася датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і ў іншых лячэбных установах, дзе пацыенты атрымліваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.

Удзельнічаць у датэрміновым галасаванні могуць тыя беларусы, якія ў асноўны дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Ніякага афіцыйнага пацверджання немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень выбараў не трэба.

У МУС адзначылі, што выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна.

Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі - нядзеля, 17 лістапада.

Нагадаем, што ў Беларусі інстытут датэрміновага галасавання існаваў заўсёды. Па дадзеных ЦВК, у датэрміновым галасаванні бярэ ўдзел да 30% электарату, надзеленага правам выбарчага голасу. Пры гэтым у Беларусі, у адрозненне ад шэрагу суседніх краін, няма "дня цішыні", калі за суткі да асноўнага дня галасавання спыняецца агітацыя.