Назіральнік ад СНД: парушэнняў не заўважылі, зрабілі заўвагі журналістам

З раніцы назіральнік ад СНД і дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Арцём Тураў наведаў 10 участкаў і паўсюль убачыў высокі ўзровень арганізацыі працэсу і актыўнасць выбаршчыкаў.
Sputnik

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Істотных парушэнняў падчас выбарчага працэсу на участках, якія ўдалося наведаць, зафіксавана не было, заявіў прадстаўнік назіральнай місіі СНД, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Арцём Тураў.

Лукашэнка: сакрэту са свайго галасавання рабіць не буду

"Былі заўвагі ў адносінах да аднаго СМІ, прадстаўнікі якога абуральна паводзілі сябе на адным з выбарчых участкаў. Мы зрабілі ім заўвагу. Як высветлілася, у аднаго з іх нават не было з сабой пасведчання. Мы зрабілі заўвагу і адзначылі ў пратаколе, таму што яны сапраўды перашкаджалі выбарчаму працэсу. Калі браць у агульным, то за час нашай працы ў Мінску намі не засведчаныя якія небудзь парушэнні, якія маглі б паўплываць на волевыяўленне альбо на вынікі выбараў", - заявіў Тураў.

Ён распавёў, што з раніцы паспеў пабываць на 10 выбарчых участках, і можа адзначыць досыць высокую яўку і актыўнасць грамадзян. Паводле яго слоў, галасаванне на участках арганізавана на добрым узроўні.

"Мы бачым, што ўчасткі добра аснашчаны інфармацыйна, у тым ліку для маламабільных груп, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі", - сказаў Тураў.

Ён таксама адзначыў высокі ўзровень назірання ў гэтую кампанію, у тым ліку вялікую прысутнасць замежных назіральнікаў, што сведчыць аб адкрытасці і транспарэнтнасці выбараў.

Паводле дадзеных ЦВК, за ходам галасавання на выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сочаць 38 878 назіральнікаў, у тым ліку больш за тысячу замежных.