МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Памочнік прэзідэнта па нацбяспецы Віктар Лукашэнка абраны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша БелТА.
Кандыдатуру сына прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падтрымалі ўдзельнікі Алімпійскага сходу.
Віцэ-прэзідэнтам НАК абраны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ алімпійскі чэмпіён Зміцер Даўгалёнак.
Рашэнне аб тым, што Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, было прынята яшчэ ў красавіку. Тады рабілася абмоўка - ён будзе займацца гэтай працай часова і на грамадскіх пачатках.
Асноўным родам дзейнасці Віктара Лукашэнкі застанецца праца на пасадзе памочніка прэзідэнта.